А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

—  Напэўна ж, Максім Багдановіч чуў і купальскія песні, ўсё ж гэтае свята яго заспе-ла ў Ракуцёўшчыне,— кажу да старэйшай, Александрыны Мікітаўны.

—  Купалле адзначалася, і дзяўчаты ўсё на-ваколле перакрывалі песнямі.

А на Яна Купала

Іграла сонца, іграла.                           

Іграла сонца, іграла,

Дзевачка зелле збірала.

Збірала зелле—драмала,

Віла вяночак — заснула,

Віла вяночак — заснула.

Ехаў малойчык — ня чула,

Ехаў малойчык — ня чула.

Кінуў сагнзцік — ня ўлучыў.

Саскочыў з каня — пабудзіў.

— Што ты, дзевачка, ня чуеш,

Што ў цёмным полі начуеш?

Устань, дзевачка, не ляжы,

Падымі сагнэцік на мяжы.

I ўсім хлопцам пакажы,

I ўсім хлопцам пакажы —

Нашла на Купалле на мяжы.

 

ЦІ вось яшчэ адна купальская песня-

Ой была, была на рыначку,

Ой чула, чула навіначку —

Малойчык каня прадае,

ён прадае, жалее.

— Ой, коею, коею вараны,

Ты ў мяне, коею, дарагі,

Хвастом вулачку падмяцеш,

Вочкамі зоры палічыш,

Галасом дзевак прыклічыш.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 [12] 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38