А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

—   Гэтую песню ў нас пелі вясной. Яе мог чуць і Максім Багдановіч. I такую тады пелі ў пачатку лета,— гаворыць Марыя Іосіфаўна.

Вот загадалі на вайну

Нашаму сялу ўсяму,

Нашаму войту самаму.

У нашага войта сыноў нет,

Адна дачка на раду,

Тая паедзе на вайну.

— Паедзем, татка, да торгу,

Купім сукенку да долу,

А да сукенкі коніка,

А да коніка сядзелца,

А да сядзелца струменца,

А да струменца востры нож.

Паедзем, татка, ваяваць,

Семсот казакаў забіваць.

Ці вось гэта меладычная песенька.                

Лугавая перапёлачка,

Дзе ты зіму зімавала?

Дзе ты зіму зімавала?

Лугавая перапёлачка,

Дзе ты лета летавала?

Дзе ты лета летавала?

Зімавала у крыніцы,

Летавала у пшаніцы.

Лугавая перапёлка,

Лугавая перапёлка,

Дзе табе лепш было?

Дзе табе лепш было?

Было добра у крыніцы,

Было добра у крыніцы,

Яшчэ лепей у пшаніцы,

Яшчэ лепей у пшаніцы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 [11] 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38