А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...

Стары Вінцэсь раіць зайсці да яго сястры Александрыны, якая жыла тады амаль поруч. Праз хвілін дзесяць я ўжо сяджу ў другой ся-лянскай хаце. Пажылая кабета не пацвярджае таго, што тут бываў паэт, але расказвае пра розных гасцей, якія даволі часта наязджалі да Лычкоўскага. Малодшая з роду Есьмановічаў прыпамінае некаторых гасцей, але каб каго па-этам называлі — нешта не даводзілася чуць, хоць аднаго маладога чалавека яна як праз сон прыпамінае.

—   А можа, пра тое, што тут жыў той паэт, не раілі погаласку распускаць? — усумнілася Александрына Мікітаўна.— Лычкоўскі любіў гасцей, а як ён іх сустракаў...

I мне ўявілася, як пасля доўгай дарогі, не-дзе надвячоркам, калі сонца хоць І павярну-лася на захад, але па-чэрвеньску моцна яшчэ прыгравала, і ўся сядзіба Лычкоўскіх свяціла-ся гасціннасцю, сюды прыехалі госці. Уладар фальварка ішоў насустрач ім.

—   Я думаў, што паэты ўжо сталыя людзі, а тут жа дык зусім малады чалавек, ну проста дзяцюк...

Прывітанні, поціскі рук.

Максім углядаўся ў новых людзей, прыслу-хоўваўся да кожнага слова Вацлава Эмяры-кавіча і яго сястры Ядвігі Русецкай. Напэўна ж, да позняга вечара ішла шчырая і прыемная гутарка. Усе яе ўдзельнікі хутка паразумеліся і ўмовіліся пра жыццё Максіма ў фальварку. Уяўляю, як назаўтра ранюсенька падняўся паэт, каб пачуць гукі абуджанай вёскі: скрып жураўля пры студні, ражок пастуха, рыканне кароў,— усё для яго новае і радаснае.

...Зноў вяртаемся ў хату Вікенція Мікіта-віча. Ашчадны ў слове і паважны ў сваіх ру-хах, сапраўдны селянін-беларус — нетаропка расказвае пра кожны закутак ракуцёўскай зямлі. Адны куплялі зямлю, а хто і ў пасаг да-ставаў, а нехта і прадаваў — каму як выходзі-ла, так той і жыў. Зямля пясчаная, багаццем тут не пахвалішся Усё яму змалку вядома, амаль уся гісторыя прайшла на яго вачах. Шмат тут усякіх легендаў і паданняў.

—           Калі ў Ракуцёўшчыне хто хату купляў, то і за тую гісторыю грошы дабаўляў,— неяк нечакана вырвалася ў старога ракуцёўца.— Bo іх колькі ў нас, тых паданняў,— на твары Вікенція Мікітавіча засвяцілася ўсмеіігка.— Напэўна, у той час нямала наслухаўся і нагле-дзеўся Максім Багдановіч. А было ж тады ў нас і гутарлівых дзядоў, і галасістых пяюх.

За апошнюю фразу я ўхапіўся. I сапраўды, як жа паэту без народнага слова? Якія песні ён мог тут пачуць? Варта паслухаць старых жанчын, якія век жывуць з песняй.

 

Пушчу голас дуброваю...

 

Вінцэсь Есьмановіч падказаў мне імёны ўжо нешматлікіх пяюх, якія яшчэ агалош-ваюць ваколіцы сваімі песнямі. Сяродіхбылаі яго сястра Александрына, і Марыя Іосіфаўна Ульчыц, ды і іншыя ракуцёўскія кабеты.

Румяна, поле румяна,

Повен двор коней нагнала,

Ніхто тых коней не знае.

— Выйдзі, татачка, да току,

Выйдзі, татачка, да току,

Дай гэтым коням аброку,

Бо гэтыя коні здалёку.

Не так здалёку, з Вялейкі,

Паслаў па мяне міленькі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 [10] 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38